Тры кілаграмы вадкасці ў бронзавай пасудзіне, якую знайшлі ў адной са старажытных магільняў ў Цэнтральным Кітаі, аказалася лячэбным віном, якое было прыгатавана больш за 2000 гадоў таму. Пра гэта паведамілі ў Інстытуце культурных рэліквій і археалогіі горада Санмэнься правінцыі Хэнань / Цэнтральны Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Незвычайнае адкрыццё было зроблена падчас археалагічных раскопак грабніцы, датаванай перыядам праўлення дынастыі Заходняя Хань (202 г. да н. э. — 8 г. н. э.). Пасля аналізу пробы невядомай вадкасці навукоўцы з універсітэта пры Акадэміі навук Кітая прыйшлі да высновы, што яна была спіртавой настойкай, якая прызначалася для спынення крывацёку або рассмоктвання запалення.
Па словах спецыялістаў, знаходка была выраблена па распаўсюджанаму ў тыя часы рэцэпце. Падобны спосаб падрыхтоўкі лекавых прэпаратаў апісаны ў медыцынскай літаратуры, якая была знойдзена 40 гадоў таму ў ходзе раскопак знакамітага могільніка галоўнага памочніка імператара Ханьской імперыі ў пасёлку Мавандуй, што ў правінцыі Хунань.
«Мы працягваем аналізаваць пробу, разлічваючы атрымаць больш звестак аб інгрэдыентах, тэхналогіі вырабу», — падзяліўся прафесар універсітэта Ян Імінь. Мяркуючы па ўсім, бронзавая ёмістасць, напалову напоўненая названай вадкасцю, служыла пасудзінай для віна, растлумачыў дырэктар гарадскога інстытута культурных рэліквій і археалогіі Чжэн Лічаа.
Паводле яго слоў, у грабніцы быў пахаваны мужчына ростам 180 см. Яго ўзрост і прычына смерці застаюцца загадкай. Сярод яго пахавальных прыладаў былі вырабы з нефрыту, жалеза і керамікі.
Прэв’ю: mignews.com.ua
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya