Законапраект аб падаўжэнні надзвычайнага санітарнага становішча ў Францыі ў сувязі з эпідэміяй каронавіруса да 16 лютага 2021 года быў ухвалены ў першым чытанні Нацыянальным сходам (ніжняй палатай парламента) Францыі ў суботу, паведамляе ТАСС [1].
За дакумент прагаласаваў 71 дэпутат, супраць — 35. У сераду дадзены законапраект разгледзіць Сенат — верхняя палата парламента Францыі. Канчатковае прыняцце закона чакаецца ў пачатку лістапада. Дзеянне цяперашняга рэжыму, які дае асаблівыя паўнамоцтвы прэм'ер-міністру і ўраду для барацьбы з эпідэміяй, мінае 30 кастрычніка.
Раней міністр аховы здароўя Аліўе Веран, выступаючы на суботнім пасяджэнні Нацсходу, заявіў, што сітуацыя з распаўсюджваннем каронавіруса ў краіне працягне пагаршацца ў бліжэйшыя дні і тыдні.
Прэв’ю: gettyimages.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/9808711
[2] https://zviazda.by/be/tags/franciya
[3] https://zviazda.by/be/tags/koronavirus