У Мінску 25 кастрычніка з 12:30 на ўваход і выхад зачыняюцца 12 станцый метро ў мэтах забеспячэння бяспекі пасажыраў, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» [1] са спасылкай на прэс-службу сталічнага метрапалітэну.
Зачыняюцца ст.м. «Плошча Леніна», «Кастрычніцкая», «Плошча Перамогі», «Плошча Якуба Коласа», «Акадэмія навук», «Парк Чалюскінцаў», «Першамайская», «Купалаўская», «Няміга», «Фрунзенская», «Маладзёжная» і «Пушкінская». Цягнікі ідуць без прыпынку на гэтых станцыях.
Мінскі метрапалітэн прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.
Превью: blizko.by
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-minske-na-vhod-i-vyhod-zakryvayutsya-12-stanczij-metro/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minski-metrapaliten