Вёска Бабічы знаходзіцца ў Чачэрскім раёне. Тут па-ранейшаму захоўваюць традыцыю ўпрыгожваць вокны «буконкамі» (стаўнямі альбо аканіцамі) і кветкава-стрэльчатымі карункамі на ліштвах. Аднаго з такіх майстроў-сталяроў, які ўмеў рабіць менавіта бабіцкія карункі, звалі Пётр Кірыенка — паўвёскі хат з ягонымі вокнамі весела глядзяць на навакольны свет.
Але ў апошні час у паселішчы пайшла псеўда-мода на маляванкі на будынках, брамах і агароджах, і ўсё для таго, каб надаць свайму жытлу сучасны, сімпатычны выгляд. Вядома, як і ліштвы, маляванкі адразу кідаюцца ў вочы. І ў гэтым нічога дрэннага няма. Але пры гэтым апантаныя мастакі забываюць пра каштоўнасці сваіх папярэднікаў-аднавяскоўцаў.
Справа ў тым, што Бабічы спрадвеку славіліся сваімі тканымі ўзорамі і арнаментамі. Яны зберагліся на ручніках, набожніках і посцілках і нясуць у сабе важныя сакральныя сімвалы жыцця. Але хто пра гэта ведае, акрамя этнографаў-навукоўцаў і супрацоўнікаў Бабіцкага Цэнтра ткацтва? Цяпер самы час зрабіць спрадвечныя сімвалы сапраўдным брэндам вёскі і раёна, калі іх гарманічна і прыгожа падаць, як адмысловае дызайнерскае і архітэктурнае рашэнне.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/babichy
[4] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh
[5] https://zviazda.by/be/tags/arhitektura