zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Ва Ушацкім раёне трое п'яных мужчын спрабавалі адабраць зброю ў міліцыянера

  • 25.10.2020 14:27

Здарэнне адбылося ўвечары 24 кастрычніка ў вёсцы Дуброўка Ушацкага раёна, паведамляе МУС [1].


Трое п'яных мужчын ва ўзросце 32, 33 і 57 гадоў стаялі на праезнай часткі, калі да іх пад'ехаў патрульны нарад ДАІ. На просьбу адысці з дарогі кампанія адказала агрэсіяй.

Падчас затрымання яны аказалі актыўны супраціў і паспрабавалі завалодаць табельнай зброяй міліцыянера. Яны праігнаравалі неаднаразовыя патрабаванні спыніць бойку, таму інспектару прыйшлося страляць: спачатку ў паветра, а пасля - па нагах аднаго з тых, хто нападаў.

У выніку 32-гадовы мужчына з раненнем сцягна шпіталізаваны. Астатнія затрыманыя і змешчаныя ў ІЧУ.

Тэгі:
  • МУС [2]
  • здарэнне [3]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2021 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne