25 кастрычніка каля 17.15 на 109-м кіламетры аўтадарогі М-11 мяжа Літвы-Ліда-Слонім-Быцень каля горада Дзятлава адбылося лабавое сутыкненне, гаворыцца [1] на старонцы ва УКантакце ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Паводле папярэдняй інфармацыі, грамадзянін Расіі 1989 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем «БМВ», рухаўся ў напрамку Слоніма і на закругленні дарогі ўлева выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе дапусціў сутыкненне з аўтамабілем «Сітраен».
У выніку ДТЗ загінулі ў «Сітраэне» кіроўца 1965 года нараджэння і пасажырка 2000 года нараджэння. Вадзіцель «БМВ» у рэанімацыі.
На месцы аўтааварыі працавалі супрацоўнікі ДАІ, МНС, следчыя, медыкі. Узбуджаная крымінальная справа.
Фота: grodnogai
Спасылкі
[1] https://vk.com/grodnogai
[2] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/autamabil