Інфармацыя пра забастоўку ў ААТ «Гродна Азот» не пацвярджаецца, паведаміў прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка, піша [1] БЕЛТА.
«Завод працуе, тэхпрацэсы (ідуць. — Заўвага. БЕЛТА) у штатным рэжыме. Забастоўкі няма. Інфармацыя ў Telegram-каналах не пацвярджаецца», — сказаў Аляксандр Цішчанка.
Паводле яго інфармацыі, сёння раніцай «група да 100 чалавек безвынікова спрабавала блакаваць выхад рабочых «Гродна Азот» на змену». «Большасць з гэтай групы ні да заводу, ні да прафесіі рабочага не маюць дачынення», — дадаў прэс-сакратар.
Аляксандр Цішчанка таксама адзначыў, што на іншых прадпрыемствах канцэрна абстаноўка штатная, яны працуюць у звычайным рэжыме.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/society/view/informatsija-o-zabastovke-na-grodno-azote-ne-podtverzhdaetsja-belneftehim-412633-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aat-grodna-azot
[3] https://zviazda.by/be/tags/grodna-azot-0