Звыш 1250 грузавікоў чакаюць выезду ў пунктах пропуску на межах з краінамі Еўрасаюза, паведамляе [1] агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на Дзяржпагранкамітэт.
Па стане на 10:00 найбольш сур’ёзныя заторы назіраюцца ў літоўскім напрамку — выезду чакаюць больш як 880 фур: у «Каменным Логу» — 320, у «Беняконях» — 230, у «Прывалцы» — 180, у «Катлоўцы» 150.
У латвійскім напрамку ва «Урбанах» сабралося 90 фур, а ў «Грыгораўшчыне» — звыш 60.
На беларуска-польскай мяжы ў пунктах пропуску ў чэргах на выезд стаяць не менш за 260 аўто: больш за 120 — у «Брузгах», звыш 80 — у Казловічах і не менш за 60 — у «Бераставіцы».
Прэв’ю: з адкрытых крыніц
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/svyshe-1-250-fur-skopilos-v-ocheredyah-na-granicze-so-stranami-evrosoyuza/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zatory
[3] https://zviazda.by/be/tags/myazha
[4] https://zviazda.by/be/tags/chergi