У Гродне невядомы паведаміў аб мініраванні гарвыканкама. Выбуховых прыладаў не выяўлена, паведаміў [1] БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко.
Сёння каля 10.30 з мабільнага тэлефона ў гарвыканкам патэлефанаваў невядомы, які паведаміў пра мініраванне будынка.
«На месца неадкладна прыбыла група размініравання, прадстаўнікі экстраных службаў. Паведамленне пра небяспеку не пацвердзілася. Выбуховых прыладаў не выяўлена», — паведаміў Яўген Дудко.
Людзі з будынка не эвакуіраваліся. Зараз гарвыканкам працуе ў штатным рэжыме, з улікам, вядома, санітарна-эпідэміялагічных нормаў.
Па факце званка праводзіцца праверка.
Прэв’ю: tehohranagrodno.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-grodno-neizvestnyj-soobschil-o-minirovanii-gorispolkoma-412684-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[3] https://zviazda.by/be/tags/ilzheminiravanne