Міністэрства аховы здароўя абвергла інфармацыю аб гібелі студэнта БНТУ ад кулявога ранення. Такая інфармацыя размешчана [1] ў Telegram-канале міністэрства.
«Афіцыйна паведамляем, што інфармацыя, якая распаўсюджваецца ў сетцы інтэрнэт аб гібелі студэнта БНТУ ад кулявога ранення, з’яўляецца фэйкам. Згодна з аператыўнай зводцы Міністэрства аховы здароўя, такі грамадзянін ва ўстановы аховы здароўя не паступаў», — адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Усяго, па дадзеных міністэрства, за апошнія суткі ва ўстановы аховы здароўя з траўмамі рознай ступені цяжкасці звярнуліся 13 чалавек, з іх 5 былі шпіталізаваны.
Спасылкі
[1] https://t.me/minzdravbelarus/1417
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ahovy-zdarouya-respubliki-belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/feyk
[4] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[5] https://zviazda.by/be/tags/student
[6] https://zviazda.by/be/tags/bntu