Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у Беларусі ў верасні склала Br1264,5, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У жніўні сярэдняя заработная плата работнікаў складала Br1276,4, у ліпені — Br1287,5.
У разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе сталіца: сярэдняя зарплата мінчан у верасні дасягнула Br1780,8 (тэмп росту да верасня мінулага года — 109,3%). У Мінскай вобласці сярэдняя зарплата склала Br1239,8 (104,6%), Гомельскай — Br1131,4 (107,7%), Гродзенскай — Br1102,4 (108%), Брэсцкай — Br1088,8 (105,7%), Віцебскай — Br1061,1 (105,5%), Магілёўскай — Br1036,6 (104,7%).
У цэлым па краіне рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-верасні ў параўнанні з адпаведным перыядам 2019 года ўзрасла на 8%.
Прэв'ю: 1prof.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syarednyaya-zarabotnaya-plata
[2] https://zviazda.by/be/tags/syaredni-zarobak