Хамскія паводзіны ў адносінах да выкладчыкаў і іншых супрацоўнікаў у навучальных установах недапушчальныя, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка, піша БЕЛТА [1].
«Нягледзячы на шматлікія заклікі да забастовак, сёння навучальны працэс ва ўсіх установах адукацыі краіны ідзе ў штатным рэжыме, — сказаў Ігар Карпенка. — Тым не менш у некаторых ВНУ назіраюцца спробы зрыву навучальнага працэсу асобнымі студэнтамі, абразы выкладчыкаў і кіраўнікоў ВНУ».
Міністр падкрэсліў: «У кожнага чалавека ёсць грамадзянская пазіцыя, але яе агрэсіўныя навязванне іншым, а тым больш у навучальных установах, недапушчальнае. Хамская паводзіны ў адносінах да выкладчыкаў і супрацоўнікаў у ВНУ, а таксама спробы дэстабілізацыі абстаноўкі ва ўстановах адукацыі з’яўляюцца грубым парушэннем як унутранага распарадку, так і заканадаўства. Так званыя мірныя акцыі студэнтаў пачынаюць набываць непрыхаваныя формы агрэсіі і хамства. Такія дзеянні будуць спыняцца з прымяненнем усіх неабходных нарматыўна-прававых мер».
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/igar-karpenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/navuchalny-praces