Такая інфармацыя размешчана [1] на сайце МНС.
26 кастрычніка ў службу выратавання паступіла паведамленне пра неабходнасць аказання дапамогі шчанюку, які праваліўся ў адкрыты калодзеж глыбінёй 1 метр, затрымаўся паміж трубамі і самастойна выбрацца не можа. Інцыдэнт адбыўся ў г. Гомелі па вул. Магілёўская.
Жанчына, якая паведаміла аб гэтым здарэнні выратавальнікам патлумачыла, што самастойна маленькаму шчанюку яна дапамагчы не можа: у яе няма спецыяльнага абсталявання і яна баіцца спусціцца ў калодзеж самастойна.
Работнікамі МНС пры дапамозе падручных сродкаў шчанюк быў выняты з калодзежа і перададзены гаспадыні. Стан жывёлы здавальняючы, у ветэрынарнай дапамогі не мае патрэбы.
Спасылкі
[1] https://gomel.mchs.gov.by/novosti/326809/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/ratavalniki
[4] https://zviazda.by/be/tags/shchanyuk