Пасяджэнне праходзіць пад старшынствам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Віктара Хрэніна, паведамілі [1] ў тэлеграм-канале міністэрства.
Мерапрыемства праводзіцца ў фармаце відэаканферэнцыі.
У беларускай частцы пасяджэння сумеснай калегіі ў Цэнтры стратэгічнага кіравання Генеральнага штаба Узброеных Сіл акрамя членаў сумеснай Калегіі бяруць удзел: Рыгор Рапота, Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы; прадстаўнікі Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску, апарата аташэ Расійскай Федэрацыі, а таксама эксперты ад Мінабароны Беларусі.
Асноўная мэта калегіі — арганізацыя практычнай працы па стварэнні і ўмацаванні неабходнага сумеснага ваеннага патэнцыялу з мэтай процідзеяння выклікам і пагрозам ваеннага характару, накіраваных супраць Саюзнай дзяржавы.
Прэв’ю: loevkraj.by
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@modmilby
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-abarony
[3] https://zviazda.by/be/tags/kalegiya