Кошт газу для бытавых спажыўцоў ва Украіне ў лістападзе павялічыцца на 35%. Пра гэта паведамляе ТАСС [1] са спасылкай на кампанію «Нафтагаз».
«Змены цэн на газ у лістападзе (павелічэнне на 35%) абумоўленыя, у першую чаргу, сезонным фактарам і павелічэннем аптовай цаны», — гаворыцца ў паведамленні.
Па дадзеных кампаніі, цана на газ у лістападзе па тарыфе «Месячны» складзе 6,33 грыўняў за куб. м ($0,23) з ПДВ, кошт транспарціроўкі і размеркавання не ўлічаны. Для кліентаў, якія ў лістападзе падключаць тарыф «Гадавы», цана газу на наступныя 12 месяцаў складзе 6,45 грыўняў за куб. м з ПДВ, у цану таксама не закладзена кошт транспарціроўкі і размеркавання газу.
У кастрычніку «Нафтагаз» павысіў аптовы кошт на газ для вытворцаў цеплавой энергіі на 24% — да 5 374 грыўняў (прыкладна $190) за 1 тыс. куб. м без уліку ПДВ і расходаў на транспарціроўку газу магістральнымі і размеркавальнымі трубаправодамі.
Спасылкі
[1] http://tass.ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/gaz
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukraina