Урад пашырыў магчымасці выкарыстання сродкаў пазабюджэтных цэнтралізаваных інвестыцыйных фондаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 кастрычніка 2020 года нумар 602, якая афіцыйна апублікавана [1] сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Сродкі можна будзе накіроўваць на аплату распрацоўкі праектнай, каштарыснай дакументацыі, пошукавых работ, паслуг па правядзенні дзяржэкспертызы архітэктурных і будаўнічых праектаў, паслуг Дзяржбуднагляду.
За кошт інвестфондаў могуць быць аплачаны маркетынгавыя даследаванні, фінансавацца развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры і галіновых лабараторый, пераклад дакументацыі, звязанай з рэалізацыяй інвестыцыйных праектаў з прыцягненнем сродкаў міжнародных фінансавых арганізацый.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Спасылкі
[1] http://pravo.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/inavacyynyya-fondy