У канцы мінулага тыдня ў некалькіх гандбалістаў БГК «Мяшкоў Брэст» тэсты на каранавірус далі станоўчы вынік, паведамляе афіцыйны сайт клуба [1]. Адзначаецца, што клуб строга падыходзіць да антыкавідных мераў засцярогі і з павагай ставіцца да здароўя гульцоў, трэнераў і персаналу. Таму было прынята рашэнне скарыстацца паўзай у чэмпіянаце Беларусі і Лізе чэмпіёнаў і сысці на каранцін.
У бліжэйшы тыдзень спартсмены будуць працаваць самастойна ў хатніх умовах пад дыстанцыйным кантролем трэнера па фізпадрыхтоўцы. У кожнага з ігракоў ёсць план індывідуальных заняткаў і спецыяльныя фітнес-трэкеры, якія дазваляюць маніторыць іх актыўнасць у анлайн-рэжыме. Гэта дапаможа захаваць аптымальную форму да моманту вяртання да камандных трэніровак.
Наступныя матчы ў БГК запланаваны на сярэдзіну лістапада: 14-га мяшкоўцы прымуць «Кронан», а 18-га сустрэнуцца ў гасцях з «Фленсбургам».
Спасылкі
[1] https://meshkovbrest.by/ru/article.asp?id=BGK-%ABMeshkov-Brest%BB-ushel-na-karantin-749
[2] https://zviazda.by/be/tags/bgk-imya-myashkova-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/karancin