У Слонімскім раёне на тэрыторыі аднаго з аграгарадкоў двое мясцовых жыхароў 20-ці і 30-гадоў здзейснілі крадзеж камер відэаназірання — знялі прама з аб’екта.
Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, нягледзячы на тое, што зламыснікі скарысталіся мерамі канспірацыі і дзейнічалі ноччу, да вывядзення са строю камера зняла відэа і перадала яго на сервер.
Гэтай інфармацыі аказалася дастаткова, каб супрацоўнікі крымінальнага вышуку мясцовага райаддзела міліцыі выйшлі на след падазраваных. Неўзабаве па месцы жыхарства аднаго з іх скрадзеныя камеры відэаназірання (агульным коштам больш за адну тысячу рублёў) былі выяўлены і канфіскаваны.
Са слоў падазраваных, выкрадзенае яны мелі намер рэалізаваць на адной з гандлёвых пляцовак у сеціве. Таксама ўстаноўлена датычнасць маладых людзей да крадзяжу колаў з вялікагрузнага аўтамабіля і іншых рэчаў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: store.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[2] https://zviazda.by/be/tags/kamera
[3] https://zviazda.by/be/tags/zlamysnik