У Мінску сёння раніцай на некалькіх скрыжаваннях была парушаная праца святлафораў, паведамляе [1] БЕЛТА са спасылкай на аддзяленне агітацыі і прапаганды ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Зламыснікі пашкодзілі правады шасці святлафораў на скрыжаванні Партызанскага праспекта з вуліцамі Ванеева, Будзёнага, Кашавога, а таксама праспекта Ракасоўскага і вуліцы Ванеева. Супрацоўнікі ДАІ ліквідавалі непаладкі і стабілізавалі рух на гэтых участках.
«Не абышлося без інцыдэнтаў. У перыяд непаладак на кругавым скрыжаванні на праспекце Ракасоўскага і вуліцы Ванеева адбылося ДТЗ з удзелам двух легкавых машын. На шчасце, пацярпелых няма», — адзначылі ў ДАІ.
Асобы зламыснікаў устанаўліваюцца. Іх дзеянням даецца прававая ацэнка.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/incident/view/zloumyshlenniki-povredili-provoda-svetoforov-na-neskolkih-perekrestkah-v-minske-412907-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/zlamysniki
[4] https://zviazda.by/be/tags/svyatlafor