Аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі затрымалі 45-гадовага дырэктара акцыянернага таварыства за атрыманне хабару ў суме звыш 4,3 тысячы рублёў.
Як паведамляе МУС, незаконнае ўзнагароджанне яму перадаў 32-гадовы кіраўнік будаўнічай фірмы за перамогу ў тэндэры на правядзенне рамонтна-мантажных работ.
Топ-мэнэджараў злавілі з доказамі злачынства паблізу цэха нафтаперапрацоўчага завода.
Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням абодвух дырэктараў і завялі крымінальныя справы за дачу і атрыманне хабару.
Дырэктар акцыянернага таварыства заключаны пад варту, у другога фігуранта — падпіска аб нявыездзе і належных паводзінах.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фота з сайта МУС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/habar-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/mazyr