Сярод затрыманых на несанкцыянаваных вулічных акцыях сустракаюцца і грамадзяне, нядаўна вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Юрый Караеў, паведамляе [1] агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на Тelegram-канал Беларускага саюза журналістаў.
— Гэта тыя, хто не зразумеў прыхільнай міласэрнасці дзяржавы да іх, не ацаніў гэтага гуманнага кроку. І калі яны да нас трапляюць, як правіла ў стане ап’янення, хай ужо потым не шчабечуць: пра што яны думалі, пра што не думалі, — адзначыў Караеў. Таксама ён звярнуў увагу на тое, што, паўторна паўстаўшы перад судом, можна атрымаць больш жорсткае пакаранне, паколькі суд у такіх выпадках улічвае ўсе характарыстыкі абвінавачанага.
— І ў той жа самы час мы вельмі стараемся пры разборах затрыманых паглядзець і нават чыста па-чалавечы, хто трапіў туды выпадкова. І звярамі стараемся не быць, але і мяккацелымі таксама не будзем, — падкрэсліў Караеў.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/glava-mvd-o-rabote-s-zaderzhannymi-zveryami-staraemsya-ne-byt-no-i-myagkotelymi-tozhe/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus
[3] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-karaeu-0