Вялікі тэатр Беларусі прыпыняе паказ спектакляў і канцэртаў у сувязі з няпростай эпідэміялагічнай сітуацыяй, якая склалася, паведаміла [1] агенцтву «Мінск-Навіны» вядучы рэдактар службы маркетынгавых камунікацый Вялікага тэатра Беларусі Вольга Савіцкая.
Абвешчана аб адмене мерапрыемстваў у перыяд з 29 кастрычніка па 20 лістапада ўключна. Усе квіткі падлягаюць вяртанню.
Акрамя таго, у тэатры звярнулі ўвагу на наступныя змены ў афішы. Спектакль «Пікавая дама» Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра балета ім. Л. Якабсона, раней запланаваны да паказу 15 і 16 красавіка 2020 г. i перанесены адпаведна на 4 і 5 лістапада 2020 г., адменены.
Паказы балета «Жызэль, або Вілісы» (4 лістапада), аперэты «Кажан» (5 лістапада) і балета «Эсмеральда» (11 лістапада) адменены, а балет «Ганна Карэніна», запланаваны да паказу на 26 красавіка 2020 г. i раней перанесены на 29 кастрычніка 2020 г., пераносіцца на 3 лютага 2021 года. Канцэрт Кучар, Волкавай і Пятрова, раней запланаваны на 27 красавіка 2020 г. i перанесены на 24 снежня 2020 г., пераносіцца на 29 снежня 2020 г.
Квіткі на перанесеныя спектаклі сапраўдныя або могуць быць вернуты ў касу тэатра.
Прэв’ю: МН
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/bolshoj-teatr-belarusi-priostanavlivaet-pokaz-spektaklej-na-fone-koronavirusa/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyaliki-teatr
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus