Новыя будаўнічыя нормы зацверджаны ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 16 верасня 2020 года № 57, якое сёння афіцыйна апублікавана [1] на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакументам зацверджаны будаўнічыя нормы «Забеспячэнне тэхнічнай абароненасці будынкаў і збудаванняў». Яны распрацаваны РУП «Будтэхнорм» і ўнесены галоўным кіраваннем горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Мінбудархітэктуры. Нормы будуць уведзены ў дзеянне праз 60 каляндарных дзён пасля іх афіцыйнага апублікавання.
Гэтыя нормы распаўсюджваюцца на праектаванне будынкаў і збудаванняў першага — чацвёртага класаў складанасці па СТБ 2331 і ўстанаўліваюць мінімальна неабходныя патрабаванні да праектных рашэнняў, якія дазваляюць забяспечыць тэхнічную абароненасць аб’ектаў, і да эксплуатацыі сістэм тэхнічнай абароненасці. Яны не распаўсюджваюцца на аб’екты грамадзянскай абароны, ваеннага будаўніцтва, збудавання транспарту, гаспадарчыя пабудовы, аб’екты часовага выкарыстання.
Як паведамлялася раней, у Беларусі рэфармуецца заканадаўства ў сферы архітэктуры, горадабудаўніцтва і будаўніцтва. Згодна з указам ад 5 чэрвеня 2019 года № 217 ў краіне ўводзяць новыя віды тэхнічных нарматыўных прававых актаў: будаўнічыя нормы, якія ўключаюць патрабаванні ў галіне бяспекі будынкаў і збудаванняў, прызначаныя для абавязковага прымянення, і будаўнічыя правілы, якія замацоўваюць спосабы дасягнення будаўнічых нормаў.
Дзеючыя цяпер тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты іншых дзяржорганаў у частцы, што ўстанаўлівае абавязковыя патрабаванні пры праектаванні і будаўніцтве аб’ектаў, будуць прызнавацца страціўшымі сілу пасля ўвядзення ў дзеянне новых будаўнічых нормаў і правілаў.
БелТА [2]
Прэв’ю: juristoff.com
Спасылкі
[1] https://www.pravo.by/document/?guid=12551&p0=W22035976p&p1=1&p5=0
[2] https://www.belta.by/economics/view/novye-stroitelnye-normy-prinjaty-v-belarusi-413137-2020/
[3] https://zviazda.by/be/tags/budaunichyya-normy
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-arhitektury-i-budaunictva