Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых памочнікаў Прэзідэнта Беларусі ў Брэсцкай, Гродзенскай абласцях і Мінску, перадае [1] БелТА.
Валерый Вакульчык прызначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі — інспектарам па Брэсцкай вобласці. Юрый Караеў прызначаны на адпаведную пасаду па Гродзенскай вобласці, а Аляксандр Барсукоў — у Мінску.
«Публічна хачу давесці да ўсіх прысутных: мною прынята кадравае рашэнне і вы ўтрох накіроўваецеся не тое што на асабліва небяспечныя ўчасткі, але вельмі адказныя ўчасткі нашай краіны. У сувязі з тымі падзеямі, перш за ўсё, якія адбыліся (яны яшчэ не скончаны, мы яшчэ не ведаем, у што гэта можа выліцца). Чаму вы? Вы людзі ваенныя, дасведчаныя, вас не трэба ўводзіць у курс справы і вучыць», — сказаў Лукашэнка.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/napravljaetes-na-otvetstvennye-uchastki-nashej-strany-lukashenko-naznachil-novyh-pomoschnikov-v-413160-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-karaeu-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-barsukou
[4] https://zviazda.by/be/tags/valeryy-vakulchyk
[5] https://zviazda.by/be/tags/kadravyya-pryznachenni