Тры чалавекі забітыя ў выніку нападу ўзброенага нажом злачынцы ў царкве Нотр-Дам у Ніцы, перадае [1] РБК. Па словах крыніц BFMTV і Le Figaro ў паліцыі, адна з ахвяраў была абезгалоўлена. Мэр горада Крысціян Эстразі назваў тое, што здарылася тэрактам, заявіўшы, што жыхары ізноў сталі ахвярамі «ісламафашызма».
Je suis sur place avec la @PoliceNat06 [2] et la @pmdenice [3] qui a interpellé l’auteur de l’attaque. Je confirme que tout laisse supposer à un attentat terroriste au sein de la basilique Notre-Dame de #Nice06 [4]. pic.twitter.com/VmpDqRwzB1 [5]
— Christian Estrosi (@cestrosi) October 29, 2020 [6]
У выніку нападу ўзброенага нажом злачынцу ў царкве Нотр-Дам у французскай Ніцы загінулі тры чалавекі, двое з іх памерлі ўнутры сабора, паведаміў мэр Ніцы Крысціян Эстразі. Суразмоўцы BFMTV і Le Figaro ў паліцыі ўдакладнілі, што адну з ахвяраў нападу, жанчыну, абезгаловілі.
Пасля нападу ў Ніцы часова зачыняць усе храмы. У горад прыедзе прэзідэнт Францыі Эммануэль Макрон, паведаміў Эстразі. Паводле яго інфармацыі, чалавека, які нападаў затрымалі. Тое, што здарылася мэр назваў тэрактам.
Савет мусульман Францыі асудзіў тэракт і ў знак жалобы заклікаў мясцовых вернікаў адмяніць усе ўрачыстасці ў гонар свята Маўлід — святкавання дня нараджэння прарока Мухамеда.
Прэвю: твітар мэра Ніццы
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ru/society/29/10/2020/5f9a7f199a7947463af7a992
[2] https://twitter.com/PoliceNat06?ref_src=twsrc%5Etfw
[3] https://twitter.com/PMdeNice?ref_src=twsrc%5Etfw
[4] https://twitter.com/hashtag/Nice06?src=hash&ref_src=twsrc%5Etfw
[5] https://t.co/VmpDqRwzB1
[6] https://twitter.com/cestrosi/status/1321732613120446465?ref_src=twsrc%5Etfw
[7] https://zviazda.by/be/tags/nica-0
[8] https://zviazda.by/be/tags/zaboystva
[9] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[10] https://zviazda.by/be/tags/francyya