Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 кастрычніка падпісаў распараджэнне №212рп "Аб падрыхтоўцы шостага Усебеларускага народнага сходу". Пра гэта паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У адпаведнасці з дакументам створаны Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні шостага Усебеларускага народнага сходу. Аргкамітэт узначаліць прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.
У распараджэнні — даручэнні аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму ўтварыць тэрытарыяльныя арганізацыйныя камітэты па падрыхтоўцы і правядзенні шостага Усебеларускага народнага сходу.
Згодна з дакументам, вынікі грамадскага абмеркавання актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця краіны будуць прадстаўлены ў рэспубліканскі арганізацыйны камітэт да 20 лістапада гэтага года.
Спасылкі
[1] http://www.president.gov.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pyaty-usebelaruski-narodny-shod-0