zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Колькасць працэдур дзяржзакупак у студзені-верасні вырасла ў 1,9 раза

  • 30.10.2020 14:33

Колькасць працэдур дзяржаўных закупак у студзені — верасні 2020 года вырасла ў 1,9 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019-га, паведамляе [1] БЕЛТА са спасылкай на статыстыку Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.


«Агульная колькасць праведзеных працэдур дзяржаўных закупак за 9 месяцаў 2020 года значна вырасла ў параўнанні з паказчыкамі аналагічнага перыяду 2019-га і склала 746,8 тыс. (студзень — верасень 2019-га — 400 тыс.). Разам з тым працэнтныя суадносіны па канкурэнтных відах працэдур дзяржзакупак за 9 месяцаў 2020-га істотна знізіліся», — расказалі ў МАРГ. У прыватнасці, на 10 працэнтных пунктаў зменшылася колькасць тавараў (работ, паслуг), набытых з прымяненнем працэдуры электроннага аўкцыёну. Аналагічная сітуацыя назіраецца і з працэдурамі запытаў цэнавых прапаноў і адкрытых конкурсаў: іх стала менш на 3 працэнтныя пункты.

Па выніках працэдур дзяржзакупак у студзені — верасні заключана каля 284 тыс. дагавораў агульным коштам звыш Br4,5 млрд. Асноўную долю ў вартасным выражэнні складаюць дагаворы па закупках з адной крыніцы (9 месяцаў 2020 года — 72,7 працэнта, студзень — верасень 2019-га — 53,6 працэнта). Амаль на 17 працэнтных пунктаў зменшыўся кошт дагавораў, заключаных па выніках правядзення адкрытых конкурсаў. «Такая сітуацыя звязана з тым, што з 1 студзеня да 1 ліпеня 2019 года закупкі тавараў (работ, паслуг) пры будаўніцтве праводзіліся ў адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржзакупках», — растлумачылі ў МАРГ.

Прэв’ю: pravo.by
Тэгі:
  • МАРГ [2]
  • дзяржзакупкі [3]
  • Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю [4]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2021 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/kolkasts-pratsedur-dzjarzhzakupak-u-studzeni-verasni-vyrasla-u-19-raza-93227-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/marg
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhzakupki
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-antymanapolnaga-regulyavannya-i-gandlyu