Ва ўмовах другой хвалі каранавіруснай інфекцыі актывізавана дзейнасць добраахвотніцкай каманды валанцёрскага руху БРСМ «Добрае Сэрца» ва ўсіх рэгіёнах краіны. У першую чаргу для пажылых адзінокіх грамадзян адноўлена работа маладзёжных гарачых тэлефонных ліній у сталіцы, абласных цэнтрах і буйных гарадах Мінскай вобласці. Па іх прымаюцца заяўкі ад тых, хто мае патрэбу ў дапамозе, і сумесна з тэрытарыяльнымі цэнтрамі абслугоўвання насельніцтва валанцёры будуць праводзіць закупку тавараў першай неабходнасці. Як і раней, яны дапамогуць тэрытарыяльным цэнтрам абслугоўвання насельніцтва ажыццявіць адрасную безкантактную дастаўку прадуктаў і лекаў пажылым.
Акрамя таго, валанцёры працягнуць планавую работу па прафілактыцы COVID-19. Яна ўжо актыўна праводзіцца ў першасных арганізацыях устаноў адукацыі. Добраахвотнікі руху працягнуць распаўсюджваць спецыяльныя ўлёткі праз дошкі аб’яў у жылых дамах, паштовыя скрыні, сацыяльныя інтэрнэт-медыя. Валанцёры Саюза моладзі прайшлі спецыяльнае навучанне і аснашчаны сродкамі індывідуальнай абароны і антысептыкамі.
Маладзёжныя гарачыя лініі працуюць штодня з панядзелка па суботу ўключна з 9.00 да 18.00. Тэлефоны абласных гарачых ліній: у Брэсце — 8 (0162) 2-11-591, Віцебску — 8 (0212) 6-62-087, Гомелі — 8 (0232) 5-63-315, Гродне — 8 (0152) 7- 19-833, Магілёве — 8 (0222) 7-66-782. У буйных гарадах Мінскай вобласці: Салігорску — 8 (0174) 2-00-345, Слуцку — 8 (01795) 7-50-80, Маладзечне — 8 (0177) 7-49-501. У Мінску тэлефон гарачай лініі 8 (017) 284-85-54.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фота з сайта БРСМ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[2] https://zviazda.by/be/tags/dapamoga
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhylyya-lyudzi