zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Знешні дзяржаўны доўг Беларусі ў студзені-верасні павялічыўся на 2,6% да $17,6 млрд

  • 30.10.2020 12:27

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 кастрычніка склаў $17,6 млрд, павялічыўшыся з пачатку года на $0,4 млрд (з улікам курсавых розніц), або на 2,6%, паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.


У студзені — верасні прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму, эквівалентную $1964100000, у тым ліку $1391500000 — аблігацыі, якія размяшчаюцца на знешніх фінансавых рынках, $432,2 млн — урада і банкаў Расіі, $81,8 млн — экспартна-імпартнага банка Кітая, $50,9 млн — МБРР, $7,7 млн — ЕБРР і СІБ.

Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу ў студзені — верасні 2020 года склала $1323,3 млн, з якіх $587,6 млн — ураду і банкам Расіі, $390,7 млн — банкам Кітая, $264,8 млн — ЕФСР, $76,7 млн — МБРР, $2,8 млн — ЕБРР і СИБ, $0,7 млн — Таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША.

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 кастрычніка склаў Br56,9 млрд і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2020 года на Br12,1 млрд, або на 27%.

Унутраны дзяржаўны доўг на 1 кастрычніка склаў Br10,5 млрд, павялічыўшыся з пачатку года на Br1,7 млрд (з улікам курсавых розніц), або на 20%.

У студзені — верасні размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму, эквівалентную $294,4 млн і Br300 млн. Пагашаны валютныя і рублёвыя дзяржаўныя аблігацыі для юрыдычных і фізічных асоб на суму, эквівалентную $469,5 млн і Br161, 2 млн.

Тэгі:
  • дзярждоўг [1]
  • знешні дзярждоўг [2]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2021 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhdoug
[2] https://zviazda.by/be/tags/zneshni-dzyarzhdoug