zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Ёлачныя цацкі з розных краін свету прадставяць у Нацыянальным гістарычным музеі

  • 30.10.2020 20:21

Навагодні выставачны праект «Музей ёлачных цацак» адкрыецца 7 лістапада ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, расказалі БЕЛТА [1] арганізатары.


Выстава з’яўляецца часткай збору буйнейшай сусветнай калекцыі ёлачных цацак. Штогод «Музей ёлачных цацак» папаўняе свае фонды. Наведвальнікі ўбачаць экспанаты з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі і Афрыкі, аналагаў якім няма ні ў адным еўрапейскім музеі.

«У чаканні навагодніх свят і зімовага чараўніцтва кожнае дзіця зможа акунуцца ў чароўную казку, а дарослы — вярнуцца ў далёкае дзяцінства. Выстава раскажа пра гісторыю вытворчасці шкляных ёлачных цацак з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён і азнаёміць з традыцыямі навагодніх свят розных краін, у тым ліку Конга, Перу, Інданезіі, Новай Зеландыі, Паўночнай Карэі», — расказалі ў музеі.

Праект створаны сумесна з фабрыкай ёлачных цацак «ГРАЙ». Госці музея змогуць даведацца пра ўсе сакрэты вытворчасці навагодніх упрыгажэнняў на адзінай у Беларусі фабрыцы ёлачных цацак, а таксама пад кіраўніцтвам мастакоў прадпрыемства прайсці адукацыйныя майстар-класы па вырабе ёлачных цацак. Для самых маленькіх гасцей арганізатары падрыхтавалі для паказу мініяцюрны інтэрактыўны калядны гарадок.

Тэгі:
  • елка [2]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2021 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/elachnyja-tsatski-z-roznyh-krain-svetu-pradstavjats-u-natsyjanalnym-gistarychnym-muzei-93238-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/elka