На першым блоку Беларускай АЭС выкананы пробны пуск турбіны, паведамілі [1] БелТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
«Паспяхова ажыццёўлены так званы першы штуршок турбіны на магутнасці рэактара 35%. Турбіны пракруцілі на халастым ходзе і паэтапна павялічылі колькасць абаротаў да праектных значэнняў — 3 тыс. абаротаў у хвіліну», — паведамілі ў прэс-службе.
Пуск турбіны — адна з важных аперацый пры падрыхтоўцы энергаблока да пачатку выпрацоўкі электраэнергіі.
«Турбаагрэгат ў адпаведнасці з праграмай выпрабаванняў выведзены на намінальныя абароты. Усе паказчыкі, уключаючы вібрацыйны стан, у норме, што дазваляе нам прыступіць да праграмы выпрабаванняў турбіны на халастым ходзе і генератара перад уключэннем у сетку», — пракаментаваў віцэ-прэзідэнт АТ ІЧ «АСЭ », дырэктар праекта па ўзвядзенню Беларускай АЭС Віталь Палянін.
Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце «АЭС-2006» бліз Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі «Расатам». Энергаблокі пакалення «3+» маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Галоўная асаблівасць энергаблока — унікальнае спалучэнне актыўных і пасіўных сістэм бяспекі. Энергетычны пуск першага блока БелАЭС плануецца ў лістападзе гэтага года.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/na-pervom-bloke-belaes-vypolnen-probnyj-pusk-turbiny-413388-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaes-0