30 кастрычніка ў 15:35 выратавальнікам паступіла паведамленне аб выбуху ў кацельні па вуліцы Сацыялістычнай у горадзе Слуцк, паведамілі [1] на сайце МНС.
Да месца выкліку былі накіраваныя аварыйна-выратавальныя падраздзяленні. Як стала вядома, пры правядзенні пуска-наладачных работ цвёрдапаліўнага катла кацельні, якая яшчэ не праводзілася ў эксплуатацыю, адбыўся выкід залішняга ціску без наступнага гарэння. У выніку здарэння пацярпелі 2 работнікі, якія былі шпіталізаваны.
Будынак кацельні не пашкоджаны. Дапамога ратавальнікаў не спатрэбілася. Прычына таго, што адбылося высвятляецца. Мяркуецца, што надзвычайная сітуацыя магла адбыцца з-за тэхнічнага збою падчас пуска-наладачных работ.
Спасылкі
[1] https://minobl.mchs.gov.by/novosti/327324/?_ga=2.243427587.746730029.1604068613-415543922.1555664833
[2] https://zviazda.by/be/tags/kacelnya
[3] https://zviazda.by/be/tags/sluck
[4] https://zviazda.by/be/tags/vybuh
[5] https://zviazda.by/be/tags/pacyarpelyya