Мiнiстэрства па падатках i зборах паведамляе аб магчымасцi выкарыстання мабiльнай паслугi эквайрынгу замест плацежных тэрмiналаў для правядзення разлiкаў з выкарыстаннем бескантактавых прылад.
Як паведамляе Галоўнае ўпраўленне развiцця падатковых органаў Мiнiстэрства па падатках i зборах, у адпаведнасцi з падпунктам 2.8 пункта 2 пастановы Савета Мiнiстраў i Нацыянальнага банка № 924/16 «Аб выкарыстаннi касавага i iншага абсталявання пры прыёме сродкаў плацяжу» юрыдычныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi абавязаны ўстанавiць i выкарыстоўваць плацежныя тэрмiналы, якiя забяспечваюць у тым лiку прыём да аплаты банкаўскiх плацежных картак мiжнародных плацежных сiстэм Visa i MasterCard, унутранай плацежнай сiстэмы «БЕЛКАРТ», эмiсiю якiх ажыццяўляюць банкi краiны, у аб'ектах i пры ажыццяўленнi вiдаў дзейнасцi.
Акрамя таго, з 1 студзеня 2021 года пачнецца прыём бескантактавых банкаўскiх плацежных картак, а таксама рэгiстрацыя аперацый з iх выкарыстаннем па тэхналогii радыёчастотнай iдэнтыфiкацыi ва ўсiх плацежных тэрмiналах у арганiзацыях гандлю (сэрвiсу). Такiм чынам, банкi-экваеры з 1 студзеня павiнны спынiць абслугоўванне плацежных тэрмiналаў арганiзацый гандлю (сэрвiсу), у якiх адсутнiчае функцыянальная магчымасць прыёму бескантактавых банкаўскiх плацежных картак па тэхналогii радыёчастотнай iдэнтыфiкацыi.
З улiкам iнфармацыi Нацыянальнага банка на сённяшнi дзень плацежныя сэрвiсы, якiя дазваляюць выкарыстоўваць мабiльныя прылады (смартфоны, планшэты) у якасцi плацежнага тэрмiнала для прыёму аплаты з дапамогай банкаўскiх плацежных картак, укаранiлi наступныя банкi-экваеры:
ААТ «ААБ Беларусбанк» — паслуга mPOS (дадатку «BPC mPOS» «ГандлярОК», «payBYcard»);
ААТ «Прыёрбанк» — паслуга Prior SoftPos (дадатак «тapXphone»), паслуга Miura (дадатак «payBYcard»).
Такiм чынам, суб'екты гаспадарання могуць выкарыстоўваць мабiльныя прылады з плацежным дадаткам у якасцi плацежнага тэрмiнала пры ўмове забеспячэння прыёму аплаты з выкарыстаннем бескантактавых i кантактавых картак плацежных сiстэм Visa, MasterCard, «БЕЛКАРТ», эмiсiю якiх ажыццяўляюць названыя банкi краiны.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/placyazhy
[4] https://zviazda.by/be/tags/beskantaktavaya-aplata
[5] https://zviazda.by/be/tags/placyozhnyya-terminaly