Пасёлак Жілічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці знаходзіцца паблізу аўтамагістралі Бабруйск-Рагачоў-Доўск. На яго тэрыторыі, якая месціцца па беразе ракі Добасна, захаваліся рэшткі сядзібна-паркавага ансамбля — помніка архітэктуры позняга класіцызму. Палац і парк належылі магнацкаму роду Булгакаў.
Пасля рэвалюцыі палацавы будынак выкарыстоўвываўся як вучэбны корпус саўгаса-тэхнікума. Цяпер будынак на рэстаўрацыі, а паўднёва-ўсходняя частка пейзажнага парку пакуль нагадвае дзічэлы сад. Уся тэрыторыя ансамбля з сажалкамі і гаспадарчымі пабудовамі займае сто гектараў.
Нягледзячы на працы па абнаўленні і адраджэнні тэрыторыі, у восеньскую туманную раніцу тут надзіва ўтульна і маляўніча, залатое ўбранне стварае рамантычны настрой, нараждае ў душы паэзію і музыку. На захаваных клянова-ліпавых алеях дрэмле ранішняя цішыня і меланхалічны спакой, праз прасветы бялеюць абрысы палацавай раскошы.
Жыліцкі сядзібна-паркавы ансамбль адзін з нямногіх старажытных паркаў краіны, якому дадзены шчаслівы шанец вярнуцца ў былое шляхетна-ўрачыстае аблічча.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[3] https://zviazda.by/be/krayaznaustva
[4] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[5] https://zviazda.by/be/tags/zhylicki-palac
[6] https://zviazda.by/be/tags/zhylicki-palacava-parkavy-ansambl
[7] https://zviazda.by/be/tags/zhylicki-palacava-parkavy-kompleks
[8] https://zviazda.by/be/tags/zhylichy