Самы вядомы з усіх паркавых ансамбляў Беларусі — палацавы альбо радзівілаўскі парк у Нясвіжы заўсёды чаруе і прываблівае сваёй прыгажосцю ў любую пару, у любое надвор’е. Але ўсё ж такі апагеем яго красы лічыцца залатая восень.
Апошнія дні застаюцца гэтаму чароўнаму, маляўнічаму стану. Батанічны парк прыроды «Парк Нясвіж», як цяпер афіцыйна называюць гэтую частку палацава-паркавага ансамбля, дагарыць апошнімі кастрамі сваіх клёнаў і ліп на старыжытных і легендарных алеях.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota
[4] https://zviazda.by/be/tags/radzivilauski-park
[5] https://zviazda.by/be/tags/vosen