Прамыя лініі і асабістыя прыёмы грамадзян — гэта магчымасць не толькі абмеркаваць з прадстаўніком заканадаўчай улады тэмы, што хвалююць, але і атрымаць рэальную дапамогу. Такія сустрэчы даўно ўжо сталі эфектыўным інструментам, упэўнены член Савета Рэспублікі Сяргей АНЮХОЎСКІ.
Такое меркаванне ён выказаў на сваёй асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак. Нягледзячы на пандэмію, такія сустрэчы адбываюцца па графіку. Чарговая прайшла ў Бабруйску 4 лістапада. Падчас правядзення прамой лініі і асабістага прыёму грамадзян былі агучаны пытанні працаўладкавання, арганізацыі дзейнасці прадстаўнікоў малога бізнесу. Як будуць далей вырашацца ўзнятыя заяўнікамі праблемы, сенатар абяцае пракантраляваць.
Вольга АНУФРЫЕВА
Фота sovrep.gov.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-anufryeva
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] https://zviazda.by/be/tags/pramaya-liniya
[5] https://zviazda.by/be/tags/asabisty-pryyom-gramadzyan