Найлепшай камандай лігі сталі прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёфізікі.
У фінальным матчы яны перамаглі каманду Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Вынік сустрэчы — 95:74. Сваю перавагу студэнты БДУІР замацавалі ў першыя хвіліны матча. Перамога каманды БДУІР яшчэ раз пацвердзіла, што «радыётэхнікі» заслужана лічацца наймацнейшай універсітэцкай зборнай краіны за апошнія гады. Найлепшымі гульцамі найлепшай каманды названы Генадзь Захар, Уладзіслаў Мікульскі і Вадзім Стубеда.
У матчы за «бронзу» на паркеце сустрэліся каманды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З вынікам 99:63 перамагла дружына БДУФК, у складзе якой выступаюць члены баскетбольных клубаў «Цмокі-Мінск», «Гродна-93» і «Рубон». Яны адразу ўзялі ініцыятыву і мячы ў свае рукі. Найлепшымі гульцамі каманды «фізкультурнікаў» сталі Давід Адзіах, Цімур Друкаў і Максім Каратцоў.
У перапынках паміж матчамі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання Рэспубліканскай універсіяды-2019. Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў, намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай, намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Барауля і старшыня Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту Аляксандр Багдановіч узнагародзілі прадстаўнікоў універсітэтаў, якія летась дасягнулі спартыўных поспехаў.
Валерыя СЦЯЦКО
Прэв’ю: championat.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/valeryya-scyacko
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport