Цудоўная навіна для аматараў чытання! У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет кніга Ягора Конева «Прыгоды дамавічкоў» для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
Здавён так павялося, што на вёсцы ў кожнай хаце ёсць дамавік. А ў сяле Зарэчча ў дамку на ўскраіне іх аж двое – дамавічок Шушык і дамавушка Жуля. Руплівы Шушык любіць ва ўсім парадак, а гарэза Жуля любіць, каб людзі ў доме не хварэлі, а свойская жывёла не зазнала гора. Дамавічкі сумесна адваджваюць ад дома і яго жыхароў усялякае ліха і злыбяду. Кожнае перажытая імі прыгода знаёміць з багатым светам беларускага фальклору і з правіламі разумнага жыцця.
Жадаем прыемнага чытання!
Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме “Звязда” (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20).
Калі ў вас узнікнуць пытанні па кнігах, калі ласка, звяртайцеся ў Выдавецкі дом “Звязда” па тэлефонах:
+375 17 271 12 94
+375 17 271 79 65