Iрына Касцевiч, мiнiстр працы i сацыяльнай абароны:
«У Беларусi ёсць усе рэсурсы для аказання неабходнай сацыяльнай дапамогi грамадзянам. За час незалежнага развiцця нашай краiны сацыяльная абарона набыла ўстойлiвую сiстэму. Наша праца накiравана на падтрымку i абслугоўванне пажылых людзей у той перыяд, калi яны страчваюць працаздольнасць i маюць асаблiва вострую патрэбу ва ўвазе i клопаце. Гэта i пенсiйнае забеспячэнне: штогод у нашай краiне на названыя мэты выдзяляецца больш за Br13 млрд. У нас наладжана дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога людзям, якiя трапiлi ў цяжкую жыццёвую сiтуацыю, штогод на гэтыя мэты выдзяляецца больш за Br100 млн. Акрамя гэтага, мы праводзiм вялiкую работу для людзей з аслабленымi фiзiчнымi магчымасцямi, стараемся забяспечыць iм актыўнае i дастойнае жыццё».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/iryna-kascevich-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekspert