Сумесныя праекты ў галiне ацэнкi якасцi адукацыi абмеркавалi ў Маскве мiнiстр адукацыi Беларусi Iгар Карпенка i мiнiстр асветы Расiйскай Федэрацыi Сяргей Краўцоў.
Як паведамляе прэс-служба Мiнiстэрства адукацыi, Беларусь i Расiя ўжо маюць вопыт супрацоўнiцтва ў галiне ацэнкi якасцi агульнай сярэдняй адукацыi. Так, у 2013 годзе Нацыянальны iнстытут адукацыi сумесна з Нацыянальным фондам падрыхтоўкi кадраў (Расiя) пры падтрымцы Цэнтра мiжнароднага супрацоўнiцтва па развiццi адукацыi правялi даследаванне «Ацэнка iнфармацыйна-камунiкацыйнай кампетэнтнасцi навучэнцаў 9-х класаў у Рэспублiцы Беларусь».
У 2018—2019 гадах наша краiна ўдзельнiчала ў праекце «Лакалiзацыя iнструментарыя ацэнкi вучэбна-прадметных кампетэнцый SAM у Рэспублiцы Беларусь», якi быў нацэлены на вывучэнне ўзроўню сфармiраванасцi прадметных кампетэнцый па матэматыцы ў чацвёртакласнiкаў. Праведзены папярэднiя кансультацыi па працягу супрацоўнiцтва ў рамках праграмы READ-2, пачынаючы з 2021 года. Вядзецца падрыхтоўка другаснага аналiзу вынiкаў мiжнароднага даследавання якасцi адукацыi PISA-2018 пры кансультатыўнай падтрымцы расiйскiх спецыялiстаў. Варта нагадаць, што Беларусь удзельнiчала ў PISA упершыню, у той час як у Расii ўжо назапасiўся цiкавы досвед.
На сустрэчы з Сяргеем Краўцовым Iгар Карпенка падкрэслiў: «Мы зацiкаўлены ў правядзеннi мiжкраiнавых даследаванняў па ацэнцы функцыянальнай адукаванасці навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi, а таксама пашырэннi супрацоўнiцтва са спецыялiстамi Расiйскай акадэмii адукацыi, Вышэйшай школы эканомiкi i iншых устаноў для падрыхтоўкi нацыянальных экспертаў у галiне ацэнкi якасцi адукацыi».
Чакаецца, што ў найблiжэйшы час спецыялiсты дзвюх краiн пачнуць распрацоўку навучальнага дапаможнiка па гiсторыi Саюзнай дзяржавы. Сёлета ў кастрычнiку Камiсiя Парламенцкага сходу па сацыяльнай i маладзёжнай палiтыцы, навуцы, культуры i гуманiтарных пытаннях прыняла рашэнне прапанаваць Мiнiстэрству адукацыi Беларусi, Мiнiстэрству навукi i вышэйшай адукацыi i Мiнiстэрству асветы Расii распрацаваць праект навучальнага дапаможнiка па гiсторыi Саюзнай дзяржавы. «З беларускага боку для вырашэння гэтай задачы будзе створаны аўтарскi калектыў у складзе вядучых вучоных-гiсторыкаў НАН Беларусi i ўстаноў вышэйшай адукацыi. Арганiзацыйнае i метадычнае суправаджэнне будуць забяспечваць Нацыянальны iнстытут адукацыi i Рэспублiканскi iнстытут вышэйшай школы», — расказаў Iгар Карпенка.
У рамках вiзiту беларускай дэлегацыi ў Маскву запланавана таксама падпiсанне Пагаднення памiж Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь i Федэральнай службай па наглядзе ў сферы адукацыi i навукi (Расiя) аб супрацоўнiцтве ў галiне дзяржаўнай акрэдытацыi ўстаноў вышэйшай адукацыi.
А ў сярэдзiне снежня пройдзе сумесная калегiя Мiнiстэрства адукацыi Беларусi, Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях Беларусi, Мiнiстэрства асветы i Мiнiстэрства навукi i вышэйшай адукацыi Расii. «З улiкам значнасцi гэтага пасяджэння для развiцця супрацоўнiцтва прапануем суправадзiць яго такiмi мерапрыемствамi, як правядзенне другога этапу Беларуска-расiйскага маладзёжнага форуму i Форуму рэктараў Асацыяцыi ВНУ Расii i Беларусi», — дадаў Iгар Карпенка.
Надзея НIКАЛАЕВА
Прэв’ю: blog.predanie.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/igar-karpenka
[6] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-adukacyi