На хвалі часу, у плыні жыцця [1]
Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»
Завершаны прыём заявак на ўдзел у анлайн-конкурсе чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына” [2].
З 1 кастрычніка да 15 лістапада ў межах віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” [3] праходзіў анлайн-конкурс чытальнікаў, прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі [4]. Арганізатарам выступіла Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка”.
Конкурс набыў неверагодную папулярнасць. Мы атрымалі больш за 700 творчых прац ад удзельнікаў рознага ўзросту, з усіх абласцей Беларусі, а таксама з Італіі. Адзначым, што большасць работ высокага мастацкага ўзроўню. Нас вельмі цешыць такая высокая цікавасць да творчасці беларускага пісьменніка.
У сувязі з велізарнай колькасцю работ, дасланых на конкурс, падвядзенне вынікаў і абвяшчэнне пераможцаў перанесена на 1 снежня.
Акрамя таго, аргкамітэт конкурса вырашыў павялічыць колькасць прызавых месцаў, падзяліўшы працы ў катэгорыі “Школьнікі і навучэнцы да 18 гадоў” на падкатэгорыі: 6–9 гадоў, 10–13 гадоў, 14–18 гадоў. Катэгорыя “Дарослыя ад 18 г.” застаецца нязменнай.
Азнаёміцца з конкурснымі працамі, а таксама пакінуць свой голас за ўпадабаныя відэачытанні можна ў суполцы “О, Беларусь, мая шыпшына!” [5].
Крыніца: h [6]ttps://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/naviny-anlayn-konkursu-chytalnika-o-belarus-maya-shypshyna/ [6]
Спасылкі
[1] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/?back_url_admin=%252Fbitrix%252Fadmin%252Fiblock_list_admin.php%253FIBLOCK_ID%253D66%2526type%253Dprojects_by%2526lang%253Dby%2526find_section_section%253D4604
[2] https://www.nlb.by/by/events/364970/
[3] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/?back_url_admin
[4] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/common/346064/
[5] https://www.facebook.com/groups/716805165585116/?ref=share
[6] https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/naviny-anlayn-konkursu-chytalnika-o-belarus-maya-shypshyna/