Традыцыйна па суботах аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам праводзяцца прамыя лініі ў мэтах павышэння эфектыўнасці работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, выкаранення фактаў бюракратызму і цяганіны, паператворчасці, а таксама для аператыўнага вырашэння праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у людзей.
Тэлефонныя лініі ў суботу, 21 лістапада, з 9.00 да 12.00 правядуць:
- намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Іванавіч АЛЬШЭЎСКІ. Тэл. 8 016 221 31 21;
- першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Алег Сяргеевіч МАЦКЕВІЧ. Тэл. 8 021 222 22 22;
- кіраўнік спраў Гомельскага аблвыканкама Алена Уладзіміраўна КЛІЧКОЎСКАЯ. Тэл. 8 023 233 12 37;
- намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віталь Іосіфавіч НЯВЕРА. Тэл. 8 015 273 56 44;
- кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч ДЗЯДКОЎ. Тэл. 8 022 250 18 69;
- першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Сяргей Віктаравіч ЛЯЎКОВІЧ. Тэл. 8 017 500 41 60;
- кіраўнік спраў Мінскага гарвыканкама Ганна Мар'янаўна МАТЭЛЬСКАЯ. Тэл. 8 017 222 44 44.