У правінцыі Юньнань на паўднёва-захадзе Кітая прыступілі да рэалізацыі праекта будаўніцтва 120-метровага радыётэлескопа, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Навуковая прылада пад кодавай назвай JRT размесціцца ў пасёлку Тайчжун Цзындун-Мявоскага аўтаномнага павета горада Пуэр. Ён стане найбуйнейшым у свеце поўнапаваротным радыётэлескопам, якія працуюць на нізкіх частотах.
Як паведаміў віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук Кітая (АНК) Чжан Япін, узвядзеннем JRT займаецца Юньнаньская абсерваторыя пры АНК сумесна з іншымі ўстановамі. Праект накіраваны на рэгістрацыю імпульснага электрамагнітнага выпраменьвання і даследаванне гравітацыйных хваляў на нізкіх частотах, пульсараў і чорных дзір у падвойных сістэмах, тэорыі адноснасці моцных гравітацыйных палёў і інш.
Паводле дамовы аб супрацоўніцтве, заключанай паміж АНК і народным урадам правінцыі Юньнань, для завяршэння праекта спатрэбіцца тры гады.
Прэв’ю: russian.people.com.cn
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya