У Мінску 22 лістапада з 11:55 зачыненыя на ўваход і выхад 10 станцый метро ў мэтах забеспячэння бяспекі пасажыраў. Пра гэта паведамляе [1] агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на прэс-службу сталічнага метрапалітэна.
Часова не працуюць усе станцыі трэцяй лініі, «Плошча Леніна», «Кастрычніцкая», «Плошча Перамогі», «Плошча Якуба Коласа», «Купалаўская», «Няміга». Цягнікі ідуць без прыпынку на гэтых станцыях.
Метрапалітэн прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.
Прэв’ю: minsk-old-new.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-minske-vremenno-zakryty-10-stanczij-metro/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minski-metrapaliten