Спецыяльны пасланнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Дэвід Набара ў інтэрв’ю выданням швейцарскай медыякампаніі CH Media папярэдзіў аб небяспецы трэцяй хвалі каранавіруса ў Еўропе ў пачатку 2021 года, піша ria.ru [1].
Па словах Набара, еўрапейскія краіны не здолелі прадухіліць другую хвалю каранавіруса, пасля таго як ім удалося ўзяць пад кантроль першую.
«Еўрапейская рэакцыя была няпоўнай. Яны выпусцілі магчымасць пабудаваць неабходную інфраструктуру ў летнія месяцы, пасля таго як узялі пад кантроль першую хвалю. А зараз у іх другая хваля. Калі яны не пабудуюць неабходную інфраструктуру цяпер, у іх будзе трэцяя хваля ў пачатку наступнага года», — сказаў Набара, словы якога прыводзіць Badener Tagblatt [2].
Спецпасланнік СААЗ адзначыў, што перад многімі заходнееўрапейскімі краінамі стаіць задача «зноў узяць вірус пад кантроль», не звяртаючыся пры гэтым да такой грубай меры, як лакдаўн — рэжым строгай ізаляцыі, за які, як канстатаваў Набара, даводзіцца плаціць «высокую цану».
Прэв’ю: freepik.com
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20201122/ugroza-1585767456.html
[2] https://www.badenertagblatt.ch/
[3] https://zviazda.by/be/tags/saaz
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus