Кошт расійскай антыкавіднай вакцыны «Спадарожнік V» абвесцяць на наступным тыдні, паведамляе ТАСС [1] са спасылкай на прадстаўніка расійскага Фонду прамых інвестыцый.
У афіцыйным Twitter-акаўнце расійскай вакцыны паказана, што кошт будзе значна ніжэй, чым у вакцын Pfizer і Moderna. «Абвешчаныя цэны ў $19,5 за дозу вакцыны Pfizer і $25-37 за дозу вакцыны Moderna на самай справе азначаюць, што кошт складзе $39 і $50-74 на чалавека. Аднаму чалавеку патрабуюцца дзве дозы вакцын Pfizer, „Спадарожнік V“ і Moderna. Цана на Sputnik V будзе нашмат ніжэй», — пазначана ў паведамленні.
Спасылкі
[1] http://tass.ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/vakcyna-ad-karanavirusa