Археолагі знайшлі целы двух ахвяр вывяржэння Везувія, якое знішчыла Пампеі каля дзвюх тысяч гадоў таму. Як мяркуецца, знойдзеныя астанкі ў амаль ідэальным стане належаць гаспадару і яго рабу.
Пра гэта паведамляе [1] The Guardian.
Лічыцца, што двое мужчын пазбеглі смерці на пачатковай фазе вывяржэння, але ў выніку, на наступны дзень, іх знесла піракластычным патокам. Яны загінулі ад цеплавога ўдару, пра што сведчаць становішча іх рук і ног.
Загінулых знайшлі на ўскраіне Пампеяў. Там жа ў 2017 годзе археолагі выявілі стайню з астанкамі трох запрэжаных коней.
Па дадзеных экспертаў, рабом быў малады чалавек ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў, у яго ад цяжкай фізічнай працы былі заціснуты пазванкі. Узрост яго спадара — 30-40 гадоў. Абодва былі апранутыя ў тунікі.
ФОТА [2]
Спасылкі
[1] https://snob.ru/news/v-pompeyah-nashli-ostanki-raba-i-ego-gospodina-v-pochti-idealnom-sostoyanii/
[2] https://zviazda.by/sites/default/files/1606060399-1251.jpg
[3] https://zviazda.by/be/tags/pampei
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyvyarzhenne-vulkana