Абуладкавана ў правінцыі Шаньдун.
Зараз у вёсцы Чжуцюань расце густы лес і высокі бамбук, а па камянях цячэ рачулка з чыстай вадой. Гасцявыя дамы з турыстычнай спецыфікай сталі яркай візітнай карткай вёскі, чым прыцягваюць сюды шмат турыстаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Аднак цяжка сабе ўявіць, што больш за дзесяць гадоў таму многія будынкі ў гэтай вёсцы былі не ў лепшым стане, у сезоны дажджоў дарогі размывала, і шмат жыхароў пакідалі свае дамы, каб з’ехаць на працу ў вялікія гарады.
У 2007 годзе для паселішча адкрыліся новыя магчымасці для развіцця — пачалося будаўніцтва турыстычнага курорта. Меркавалася належным чыным выкарыстоўваць яе рэсурсы. У выніку ўдалося стварыць тут турыстычную курортную зону, якая ўвасобіла спецыфіку горнага раёна Імэн — непаўторны ландшафт бамбукавага лесу і чыстых крыніц, каларыт мясцовых будынкаў. Былі стовраны сучасныя ўмовы для адпачынку. Удалося стварыць прывабны турыстычны прадукт, таму гасцей тут заўжды шмат.</p>
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya