Ва Фларыдзе мужчына выратаваў свайго любімца, рызыкуючы ўласным жыццём.
Пра гэта ідзе гаворка ў сюжэце ТСН [1].
Падчас прагулкі яго чацвераногі сябар занадта блізка падышоў да берага ракі, дзе яго схапіў драпежнік і пацягнуў у ваду. Мужчына, не вагаючыся, адразу ж пабег за ім. З пашчы алігатара сабачку ўдалося выцягнуць амаль цэлым.
Пра свае ж траўмы мужчына аджартоўваецца, што мае зараз трохі «пажваканыя» рукі. І прызнаецца, для яго з жонкай сабака нібы дзіця, а таму па-іншаму паступіць проста не мог.
Спасылкі
[1] http://tsn.ua
[2] https://zviazda.by/be/tags/sabaka
[3] https://zviazda.by/be/tags/aligatar