Старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў сёння ў ходзе аператыўнай нарады паставіў шэраг актуальных задач перад кіраўнікамі адміністрацый раёнаў і кіраўнікамі прадпрыемстваў сталіцы, гаворыцца [1] ў Telegram-канале Мінгарвыканкама.
Адна з галоўных тэм — школьнае харчаванне. Кіраўнік горада запатрабаваў да канца гэтага тыдня праверыць санітарны стан і тэхнічнае абсталяванне харчблокаў ва ўсіх школах горада, адзначыўшы, што пытанні арганізацыі харчавання дзяцей павінны быць на пастаянным кантролі дырэктараў навучальных устаноў. Рацыён школьнікаў павінен адпавядаць меню, якое падлягае абавязковаму ўзгадненню з органамі санітарнага нагляду.
На асаблівы кантроль ўзята выкананне даведзеных Мінску паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Камітэту эканомікі даручана выявіць праблемныя аспекты, якія тармозяць працэс, і знайсці шляхі іх рашэння. Пры гэтым асаблівую ўвагу трэба надаць выкананню паказчыка па аб’ёмах будаўніча-мантажных работ і прыцягненню прамых замежных інвестыцый.
Уладзімір Кухараў даручыў не зніжаць кантроль і за выкананнем масачнага рэжыму ў сталіцы:
— Прынятае Мінскім гарвыканкамам рашэнне павінна выконвацца безумоўна. Кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый горада нясуць персанальную адказнасць за захаванне масачнага рэжыму на тэрыторыі, узначаленых імі аб’ектаў, — падкрэсліў старшыня Мінгарвыканкама.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/?utm_source=web_app_manifest#/im?p=@minskiygorispolkom
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-kuharau
[3] https://zviazda.by/be/tags/shkola
[4] https://zviazda.by/be/tags/masachny-rezhym
[5] https://zviazda.by/be/tags/harchavanne